Паважаныя навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі!
У адпаведнасці з парадкам ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпуАдно акно у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 68 г. Мінска" прыём заяў на выдачу даведак і іншых дакументаў праводзіцца ў прыёмнай дырэктара сакратаром у працоўныя дні штодня з 9 да 17 гадзін, а таксама дырэктарам школы ў дні прыёму грамадзян. У прыёмнай дырэктара вы можаце азнаёміцца з узорамі заяў на здзяйсненне адміністрацыйных працэдур і па іншых кірунках дзейнасці школы, запоўніць на бланках заявы.
Рэжым працы Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №68 г. Мінска»
Панядзелак - пятніца: з 07.30 да 21.00
Субота: з 09.00 да 16.00
Нядзеля: выходны